Беларус уразіў сацсеткі відэа з грыбам-«унутрыбярозавікам»
2- 21.08.2024, 15:31
- 11,718
Ролік менш чым за дзень набраў 1,4 млн праглядаў.
Беларус апублікаваў відэа, на якім паказаў, як дзяўчына разломлівае старую бярозу і дастае з яе... грыб, які там расце. Такая з'ява відавочна ўразіла людзей - ролік менш чым за дзень набраў 1,4 млн праглядаў і тысячу каментароў, піша telegraf.news.
"Чысты!" - узрадаваліся ўдзельнікі відэа.
@dima1978p ♬ оригинальный звук - Dima1978P
“Гэта як “УНУТРАбярозавік”? - пажартаваў адзін з карыстальнікаў у каментарах і набраў больш за 2 тысячы падабаек. Хтосьці падкарэктаваў, што гэта «бярозавік».
“Гэта ж трэба было ўмудрыўся яго там убачыць!!!” - здзівіўся і пахваліў другі.
Трэці спытаў: “Што вырасці так можа я веру. Але як вы яго знайшлі пад карой?”. На што аўтар відэа адказаў, што на паляне шмат грыбоў было, "і галоўка чырвоная тырчала з-пад кары".
“Што ж вы робіце? Цяпер мне пры чарговым ціхім паляванні давядзецца палову лесу паваліць”, — адзначыў яшчэ нехта ў каментарах.
Таксама аматары “ціхага палявання” пажартавалі, што “зараз з бензапілой хадзіць трэба ў грыбы”.
Дарэчы, некаторыя людзі паскардзіліся, што грыбнікі "ахвяравалі дрэвам дзеля грыба", на што іншыя заявілі, што "там ад дрэва адна назва".
Мяркуючы з адказаў аўтара пад іншымі ролікамі на старонцы, грыб-“унутрыбярозавік” і яго наземных братоў знайшлі ў Менскам раёне.