З Нямеччыны дэпартуюць 36 беларускіх турыстаў з грэцкімі візамі
52- 21.08.2024, 14:49
- 33,284
Турыстычны аўтобус накіроўваўся ў Гішпанію.
Як стала вядома сайту Charter97.org, у Нямеччыне спынілі аўтобус з турыстамі з Беларусі. Высветлілася, у пашпартах у іх былі грэцкія шэнгенскія візы.
Турыстычны аўтобус накіроўваўся ў Гішпанію, што парушае правілы Шэнгена. Была прынятая пастанова дэпартаваць усіх пасажыраў назад у Беларусь.
Чытач сайта Charter97.org, які працуе ў візавым цэнтры, патлумачыў, што ўжо два гады запар беларускія турыстычныя кампаніі не зважаюць на тое, якой краінай былі выдадзеныя шэнгенскія візы.
Цяпер жа шанцы на адмову ў многіх пасольствах павялічваюцца.