Даляр у Беларусі ўпэўнена расце чацвёрты дзень запар
- 21.08.2024, 11:06
- 4,330
Пасля моцных ваганняў на мінулым тыдні.
У пачатку таргоў 21 жніўня на Беларускай валютна-фондавай біржы даляр ЗША дадаў 1,67 капейкі да 3,1885 беларускага рубля.
Пасля моцных ваганняў на мінулым тыдні амерыканская валюта расце чацвёртыя таргі запар. Учора даляр вырас на капейку, а ў панядзелак на палову капейкі.
Расейскі рубель сёння на капейку апускаецца.
Таргі працягваюцца.