Лукашэнка настолькі хворы, што не можа паляцець у Афрыку?
18- 21.08.2024, 10:58
- 21,844
Нават на запрашэнне генеральнага сакратара ААН.
Генеральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш запрасіў Аляксандра Лукашэнку на канферэнцыю для краін, якія сталі на шлях развіцця, не маюць выхаду да мора, паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў.
Канферэнцыя пройдзе ў снежні ў Батсване.
Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз паведаміў, што Беларусь плануе "прыняць непасрэдны ўдзел у гэтай канферэнцыі на ўзроўні кіраўніцтва МЗС".
Адзначым, што раней Лукашэнка не ўпускаў магчымасці наведаць падобныя форумы. Асабліва ва ўмовах дыпламатычнай ізаляцыі.
Яшчэ 1 снежня 2023 года дыктатар прыняў удзел у Сусветным саміце барацьбы са змяненнем клімату ў Дубаі. Не палохалі яго і палёты ў Афрыку. У 2023 годзе ён наведваў Зімбабвэ і Экватарыяльную Гвінею.
Магчыма, сёння Лукашэнка проста не ў стане паляцець у Батсвану. Дыктатар сам заяўляў аб праблемах са здароўем.