Кіраўніцтва спраў Лукашэнкі закупляецца лекамі
6- 21.08.2024, 10:06
- 10,200
І вырабамі медыцынскага прызначэння.
Урад даў дадатковае фінансаванне Кіраўніцтву спраў Лукашэнкі для закупкі лекаў і вырабаў медыцынскага прызначэння. Сума складзе 2,6 млн. рублёў. Адпаведная пастанова Саўміна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з дакументам, Мінфіну загадалі ў 2024 годзе павялічыць выдаткі рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаныя Кіраўніцтвам спраў Лукашэнкі ў функцыянальнай класіфікацыі на медыцынскую дапамогу насельніцтву.
Дадатковыя сродкі сумай 2,6 млн рублёў будуць выдадзеныя на закупкі лекаў і вырабаў медыцынскага прызначэння. Гэтую суму выдадуць за кошт адпаведнага змяншэння выдаткаў бюджэту, прадугледжаных Кіраўніцтвам спраў Лукашэнкі на іншыя дзяржаўныя органы і арганізацыі.