У Беларусь заляцеў расейскі «шахед»
8- 21.08.2024, 9:59
- 17,206
У раёне Палескага радыяцыйнага запаведніка.
Буйны ўкраінскі Telegram-канал «Інсайдэр» піша, што расейскі дрон-камікадзэ «шахед» заляцеў на тэрыторыю Беларусі.
Цяпер ён нібыта знаходзіцца ў раёне Палескага радыяцыйнага запаведніка.
Адзначым, 16 ліпеня ў беларускім небе з'явіліся мінімум два расейскія робаты-камікадзэ «шахед», прычым адзін з іх даляцеў аж да Магілёва, і як паведаміў маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн», разбіўся за 55 км ад Бабруйска.