Пад Пружанамі легкавік рэзнуўся ў аўтобус з пасажырамі
2- 21.08.2024, 9:50
- 6,156
Загінулі тры чалавекі.
У Пружанскім раёне адбылося смяротнае ДТЗ, у выніку якога загінулі тры чалавекі: легкавы аўтамабіль сутыкнуўся з аўтобусам MAЗ, пасля чаго той перакуліўся. У момант аварыі ў аўтобусе знаходзіліся 12 пасажыраў, паведамілі ў МУС.
Інцыдэнт адбыўся а 7.15 раніцы. Кіроўца Mercedes, які рухаўся па другараднай дарозе, не саступіў права праезду і рэзнуўся ў аўтобус MAЗ, які рухаўся па галоўнай трасе.
Ад моцнага ўдару аўтобус, у якім знаходзіліся 12 чалавек, перакуліўся. У выніку аварыі загінулі кіроўца легкавіка і двое пасажыраў аўтобуса.
Мяркуючы з відэаматэрыялаў МУС, дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў туманным надвор'і.
На месцы трагедыі працуюць супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група.