Украінцы ўдарылі па С-300 у Растоўскай вобласці РФ
- 21.08.2024, 9:07
- 5,540
ЗРК знаходзіўся каля расейскага Новашахцінска.
Уночы ў сераду, 21 жніўня, Сілы абароны Украіны нанеслі ўдар па пазіцыі зенітнага ракетнага комплексу С-300 каля Новашахцінска Растоўскай вобласці РФ.
Пра гэта паведаміў Генеральны штаб УСУ.
Аперацыю правялі падраздзяленні ВМС ва ўзаемадзеянні з іншымі складальнікамі Сіл абароны. Назіраліся выбухі ў пэўных пунктах прыцэльвання.
Адзначаецца, што дакладнасць знішчэння пакуль давыведваецца.
У Генштабе адзначылі, што расейцы выкарыстоўваюць комплексы С-300 для ўдараў па мірных гарадах Украіны.
"Супольная баявая праца ўсіх складнікаў Сіл абароны Украіны па важных цэлях УС РФ працягваецца", – гаворыцца ў паведамленні.