23 лiстапада 2024, Субота, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны транспантолаг: Беларусы не хочуць аддаваць свае органы

81
Галоўны транспантолаг: Беларусы не хочуць аддаваць свае органы
АЛЕГ РУМА

Алег Рума паскардзіўся на "менталітэт".

Дырэктар Менскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, доктар медыцынскіх навук, прафесар, акадэмік НАН Беларусі Алег Рума расказаў карэспандэнту агенцтва "Минск-Новости" аб тым, як "менталітэт беларусаў" уплывае на трансплантацыю органаў:

- У Беларусі, як і ў еўрапейскіх краінах, у ЗША, у асноўным перасаджваюць органы памерлых людзей. Такая спецыфіка нацыянальных заканадаўстваў, асаблівасць ладу жыцця, разумення праблемы.

Усходні свет крыху іншы. Там асноўная маса аперацый у трансплантацыі органаў выконваецца ад жывых донараў (роднасныя, няроднасныя перасадкі). Гэта абумоўлена шэрагам прычын.

Па-першае, на Усходзе сем'і вялікія. У нас, у ЗША, у Еўропе не так. Акрамя таго, у жыхароў усходніх краін іншы менталітэт. У іх дзеці, напрыклад, матываваныя ратаваць жыццё сваіх бацькоў - аддаваць ім сваю нырку або фрагмент пячонкі. У нас, наадварот, матываваныя бацькі, а яны не заўсёды здаровыя і не могуць быць донарамі. У той жа час у маім жыцці было шмат выпадкаў, калі дарослыя дзеці ў якасці донараў пасавалі сваім бацькам (ім патрабавалася перасадка), але тата (мама) ні пры якіх абставінах не ішлі на гэты крок. Наадрэз адмаўляліся.

Такія нашы псіхалогія і ментальнасць. Таму роднасныя трансплантацыі дарослым мы выконваем у асноўным за мяжой, куды нас запрашаюць правесці майстар-клас. Робім аперацыі ў Арменіі, Казахстане, Узбекістане.

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках