Спецназаўцы СБУ ў Курскай вобласці ўзялі ў палон больш за сотню вайскоўцаў РФ
7- 15.08.2024, 22:03
- 12,260
Сярод іх ёсць афіцэры «Ахмата».
Кіраўнік Службы бяспекі Украіны Васіль Малюк заявіў, што падчас баёў у Курскай вобласці РФ спецназаўцы ЦСА СБУ ўзялі ў палон больш за сотню вайскоўцаў РФ, сярод якіх афіцэры і прадстаўнікі падраздзялення Ахмат.
Пра гэта паведамляе прэс-служба СБУ ў чацвер, 15 жніўня.
«Учора намі была праведзеная філігранная аперацыя, у выніку якой 102 расейцы трапілі ў палон», – паведаміў Малюк.
У СБУ адзначылі, што разам з Сіламі абароны актыўна працуюць над папаўненнем абменнага фонду, беручы ў палон расейскіх вайскоўцаў на полі бою.
Малюк адзначыў, што вяртанне ўкраінскіх вайскоўцаў з'яўляецца «звышпрыярытэтнай задачай», пастаўленай прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
Паводле словаў кіраўніка СБУ, з гэтага часу пашыраецца перамоўная група, якая займалася падрыхтоўкай абменаў.
«Я ўпэўнены, што менавіта такі варыянт дасць магчымасць аб'яднаць нашыя намаганні і больш эфектыўна змагацца за кожнага абаронцы Украіны, каб вяртаць іх дадому. Менавіта сінэргія і спалучэнне нашых намаганняў хутчэй дасць адпаведны плён», – адзначыў Малюк.
Ён таксама адзначыў, што гэта датычыцца арганізацыі абменаў не толькі вайскоўцаў, але і цывільных асобаў, сярод іншых тых, хто незаконна ўтрымліваецца ў Расеі яшчэ з 2014 года.