21 студзеня 2025, aўторак, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На літоўска-беларускай мяжы ў туалетнай паперы знайшлі тры пазадарожнікі

11
На літоўска-беларускай мяжы ў туалетнай паперы знайшлі тры пазадарожнікі

Іх хацеў завезці ў Беларусь грамадзянін Узбекістана.

На літоўска-беларускай мяжы перахапілі тры аўто, схаваныя ў туалетнай паперы. Грамадзянін Узбекістана, які прыехаў на пост на цяжкавіку Man, заявіў, што перавозіць 720 кг туалетнай паперы, паведамляе Літоўская мытня.

Аднак мытнікі, якія правяралі аўто з дапамогай рэнтгенаўскай сістэмы кантролю, выявілі, што ў паўпрычэпе можа быць кантрабанда. Пры дэталёвым аглядзе паўпрычэпа, у задняй частцы якога былі складзеныя скрыні з туалетнай паперай, а бакавіцы закрытыя ДСП, выявілі тры аўтамабілі Toyota Land Cruiser.

Кіроўца сказаў, што вельмі здзіўлены такой знаходкай і заявіў афіцэрам, што нічога не ведаў пра сакрэтны груз.

Аднак супрацоўнікі Віленскага аддзялення мытнай крымінальнай службы яму не паверылі.

Парушальніку пагражае штраф ці турэмнае зняволенне на тэрмін да васьмі гадоў. Пасля допыту яму былі прызначаныя меры стрымання - у яго ўзялі пісьмовае абяцанне не выязджаць і забралі дакументы.

Затрыманыя аўтамабілі ацэньваюцца на 87 тысяч еўраў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках