21 студзеня 2025, aўторак, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці расейскіх жаўнераў тэрміновай службы, якія трапілі ў палон УСУ, патрабуюць іх неадкладна абмяняць

28
Маці расейскіх жаўнераў тэрміновай службы, якія трапілі ў палон УСУ, патрабуюць іх неадкладна абмяняць

І вінавацяць у іх паланенні кадыроўцаў.

Маці жаўнераў тэрміновай службы, якія праходзілі службу ў Курскай вобласці і патрапілі ў палон падчас уварвання Узброеных сіл Украіны (УСУ), запатрабавалі ад Пуціна правесці неадкладны абмен палоннымі з украінскім бокам. Адпаведная петыцыя з'явілася на сайце change.org, зазначыў сайт The Moscow Times.

«Згодна з вашым загадам, вайскоўцы тэрміновай службы не павінны знаходзіцца на мяжы з зонай спецыяльнай ваеннай аперацыі і ў зоне СВА. <…> Аднак, у выніку халатнага стаўлення да сваіх абавязкаў камандзіраў на месцах, вайскоўцы тэрміновай службы, нашы сыны, апынуліся на перадавой лініі, дзе былі вымушаныя адбіваць атакі УСУ», — гаворыцца ў тэксце звароту.

У ім таксама адзначаецца, што байцы падраздзялення «Ахмат» замест падтрымкі вайскоўцаў тэрміновай службы пакінулі свае пазіцыі пры наступленні УСУ. «Гэтая злачынная баязлівасць прывяла да захопу часткі расейскай тэрыторыі і паланення вайскоўцаў тэрміновай службы», - сцвярджаецца ў петыцыі.

У сувязі з гэтым маці прызыўнікоў запатрабавалі пры правядзенні абмену вайскоўцаў з Украінай не мяняць украінскіх вайскоўцаў на байцоў «Ахмата», пакуль дадому не вернуцца ўсе жаўнеры тэрміновай службы. Таксама яны запатрабавалі строга выконваць распараджэнне прэзідэнта, паводле якога жаўнеры тэрміновай службы не павінны знаходзіцца на мяжы і ў зоне актыўных баявых дзеянняў, даць прызыўнікам, якія апынуліся на полі бою, статус «ветэрана» і выплаціць дапамогі. На момант публікацыі нататкі петыцыю падпісалі больш за 500 чалавек.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках