На Менскім моры пачалі зніжаць узровень вады
1- 14.08.2024, 15:54
- 7,326
Устаноўлена, з чым гэта звязана.
На Заслаўскім вадасховішчы, якое менчукі называюць Менскім морам, пачалі работы для зніжэння ўзроўню вады і яго рэгулявання. Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале Менгарвыканкама.
Работы закончацца 30 кастрычніка. Яны звязаны з тым, што "Мінскводаканал" і "Гардарбуд" праводзяць рэканструкцыю вадаскіду і асноўнай дамбы вадасховішча.
Рэканструяваць будынак пастанавілі для таго, каб падвысіць надзейнасць яго працы.