БПЛА падалі на стаянку самалётаў: з'явілася відэа нападу на авіябазу «Саваслейка»
4- 14.08.2024, 15:12
- 13,548
Адзін з беспілотнікаў трапляе ў цэль і выбухае проста паміж самалётамі.
Расейскі аэрадром «Саваслейка» у РФ атакавала чарада беспілотнікаў. Яны цэліліся ў прыпаркаваныя там самалёты і падалі проста на стаянку. Кадры нападу апублікавалі ў сетцы OSINT-аналітыкі «Dnipro OSINT з Гарбузам».
«Відэа атакі на аэрадром Саваслейка непасрэдна з самага аэрадрома. На відэа адзін з дронаў падае на стаянку самалётаў», - гаворыцца ў паведамленне.
На апублікаваных кадрах бачна, як абарона расейскага аэрадрома спрабуе аўтаматнымі чэргамі збіць беспілотнікі, якія падлятаюць да ўзлётных палос. Адзін з беспілотнікаў трапляе ў цэль і выбухае проста паміж самалётамі.
Як адзначаюць аналітыкі, ацаніць наступствы выбуху з апублікаванага відэа цяжка, таму трэба дачакацца з'яўлення спадарожнікавых здымкаў.
Нагадаем, што 14 жніўня ў Defence Express паведамілі, што атакаваную авіябазу "Саваслейка" у РФ абараняла толькі фармальная СПА, а носьбіты Х-47М2 "Кінжал" стаялі пад адкрытым небам.