Маці блогеркі Вольгі Такарчук прысудзілі тры гады калоніі
14- 14.08.2024, 15:04
- 8,366
Яе прызналі вінаватай у "спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці".
У Менскім гарадскім судзе агучылі прысуд Ірыне Такарчук – палітычнай зняволенай і маці былой палітычнай зняволенай і блогеркі Вольгі Такарчук.
Ірыну затрымалі 23 студзеня ў межах рэйду супраць сваякоў палітвязняў. Увесь гэты час яе трымалі ў следчым ізалятары.
У выніку 64-гадовую жанчыну прызналі вінаватай у "спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці". Прысуд - тры гады калоніі.
Пасля арышту маці Вольга з дзецьмі выехала з Беларусі.
Падтрымайце Ірыну Такарчук лістамі:
CІЗА-1: 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, вёска Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць.