«Беларускіх дзяцей пачалі дзяліць на касты»
29- 14.08.2024, 14:47
- 17,348
Мянчук расказаў аб элітным адпачынку для дзяцей лукашыстаў.
Элітны адпачынак для "выбраных" дзяцей анансаваў на сваім сайце Следчы камітэт Беларусі. Дзеці яго супрацоўнікаў будуць адпачываць у прэстыжным «Зубраняці» разам з «расейскімі кадэтамі, якія там прапісаліся», піша чытач сайта Charter97.org з Менска:
- Пакуль рэжым Лукашэнкі забяспечвае бясплатным элітным адпачынкам дзяцей сваіх апрычнікаў і будучых акупантаў, простым юным беларусам падрыхтавалі іншае. Звыкаць да рабскай працы на дыктатуру. Замест адпачынку і аздараўлення займацца бясплатнай прыборкай, працаваць падчас канікулаў. Ёсць варыянт рыхтавацца ў вайсковым патрыятычным» клубе памерці за рэжым Лукашэнкі.
Лукашысты ўжо зусім перасталі саромецца. Дзеляць дзяцей (людзей) на касты - абраных, якім даступна ўсё, а таксама працоўную масу, якая павінна забяспечваць дабрабыт «эліты».
Неяк папахвае фашызмам. Нават рашызмам.