Два дакладныя ўдары па расейскай авіябазе «Саваслейка»: названы знішчаныя самалёты
- 14.08.2024, 11:23
- 19,254
Сталі вядомыя падрабязнасці маштабнай атакі на вайсковыя аэрадромы РФ.
Уночы 14 жніўня УСУ нанеслі ўдар па трох вайсковых аэрадромах Расеі. Гэтыя ўдары прыпалі па Балтыморы, Барысаглебску і Саваслейцы, піша dialog.ua.
Z-паблікі не толькі пацвердзілі прылёты, але і бездапаможнасць расейскай сістэмы СПА.
Рэсурс “Інсайдэр.UA” паведамляе, што пашкоджаны або знішчаны МіГ-31 ці Су-34.
Z-паблікі паведамляюць, што звычайна на гэтых аэрадромах неба ад беспілотнікаў абараняе максімум дзве ўстаноўкі "Панцыр". Вайсковае камандаванне расслабілася і думае, што ўкраінскія беспілотнікі не змогуць знішчыць той ці іншы самалёт ВКС РФ, якія знаходзяцца на авіябазах у глыбіні РФ.
Паблік "Мікалаеўскі Ванек" піша аб тым, што на авіябазе "Саваслейка" было два дакладныя прылёты.