17 лiстапада 2024, Нядзеля, 22:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Археолагі знайшлі ў Віцебскай вобласці артэфакт часоў вікінгаў

4
Археолагі знайшлі ў Віцебскай вобласці артэфакт часоў вікінгаў

Фотафакт.

У аграгарадку Кардон Шумілінскага раёна археолагі знайшлі ўнікальную паясную накладку ў «звярыным стылі» часоў вікінгаў.

Дакладна такіх жа накладак беларускія археолагі не знаходзілі, але паводле стылю выканання яна блізкая да той, якую знайшлі падчас раскопак у Верхнім замку Полацка ў 2022 годзе.

«Гарадзішча Кардон – адно з найбуйнейшых селішчаў эпохі вікінгаў у Беларусі. Яго росквіт звязаны з актыўным выкарыстаннем у IX – пачатку XI стагоддзяў "шляху з варагаў у грэкі"», – растлумачыў кіраўнік экспедыцыі, археолаг, кандыдат гістарычных навук Марат Клімаў..

Мэтай экспедыцыі быў пошук жылых дамоў, вытворчых комплексаў і пацверджанняў таго, што побач з паселішчам знаходзілася «бухта дракараў» вікінгаў.

У яе пошуках дапамагалі дайверы, але прамых доказаў пакуль не знайшлі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках