Украінцы ўзялі ў палон вялікую колькасць кадыраўцаў з «Ахмата»
- 11.08.2024, 21:58
- 30,298
Відэа.
Праект «Хачу жыць» апублікаваў відэа з дзясяткамі палонных расейцаў з Курскай вобласці. Сярод іх – і кадыраўцы.
Паводле словаў палонных кадыраўцаў, яны спрабавалі ўцячы, каб унікнуць трапляння ў палон, бо Рамзан Кадыраў некалі заявіў, што байцы «Ахмата» ў палон не здаюцца.
«Ахмат» абараняў сяло Мартынаўка на дарозе Суджа – Курск, за якую некалькі дзён ішлі баі.