Селін Дыён забараніла Дональду Трампу выкарыстоўваць свае песні
16- 11.08.2024, 19:52
- 8,130
Саўндтрэк з «Тытаніка» прагучаў на перадвыбарчым мітынгу Трампа.
Канадская спявачка Селін Дыён абвінаваціла кандыдата ў прэзідэнты ЗША Дональда Трампа ў незаконным выкарыстанні песні My Heart Will Go On у яе выкананні.
Саўндтрэк з «Тытаніка» прагучаў на перадвыбарчым мітынгу Трампа ў штаце Мантана, пры гэтым трансляваўся відэакліп да песні. Як напісала Дыён у X, з ёй ніхто не ўзгадняў выкарыстанне яе музыкі.
Спявачка падкрэсліла, што не ўхваляе падобнага, а таксама паіранізавала з палітыка, які абраў песню, якая асацыюецца з патанулым «Тытанікам».
«Сур'ёзна, менавіта гэтая песня?» – напісала Селін Дыён.