«Усякае бывае»: Лукашэнка зрабіў нечаканую заяву на фоне навін аб значным пагаршэнні здароўя
69- 11.08.2024, 21:13
- 81,948
Дыктатар прызнаў наяўнасць праблем.
Самаабвешчаны дыктатар Аляксандр Лукашэнка раптоўна пачаў заклікаць беларусаў прывыкаць да таго, што ў іх будзе новы кіраўнік.
Адпаведную заяву дыктатар зрабіў на сустрэчы з жыхарамі аграгарадка Гарадзішча.
«Не, я не кажу, што заўтра, паслязаўтра я вас кіну. Але ўсялякае ў жыцці бывае», - сказаў Лукашэнка і дадаў, што ён «не вечны».
Адметна, што заявы Лукашэнкі прагучалі на фоне навін СМІ аб яго сур'ёзных праблемах са здароўем.
Падчас візіту Лукашэнкі ў Расею ў канцы ліпеня і яго сустрэчы з Пуціным аглядальнікі звярнулі ўвагу на цяжкую хаду і жудасны вонкавы выгляд беларускага дыктатара. Ён з цяжкасцю перасоўваўся, спрабуючы ўвесь час на нешта абаперціся, і скардзіўся на спякоту.
Галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна ў сувязі з гэтым адзначыла, што Лукашэнка знаходзіцца ў жахлівым стане.
У пачатку ліпеня СМІ пісалі, што Лукашэнку стала дрэнна на саміце ШАС у Астане.