Ці можна спрабаваць прадукты ў беларускай краме да іх пакупкі?
7- 10.08.2024, 18:41
- 6,970
Тлумачэнне адваката.
Калі пакупнік атрымлівае права распараджацца таварам з крамы, патлумачыла адвакат Марыя Загудаева.
Спецыялістка адзначыла, што гэтае пытанне можна растлумачыць артыкулам 210 Грамадзянскага кодэкса Беларусі, паведамляе Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў. У ім прапісана, што толькі ўласніку належаць правы валодання, карыстання і распараджэнні сваёй маёмасцю.
У сітуацыі з набыццём тавараў у краме права ўласнасці на іх пераходзіць па дамове раздробнай куплі-продажу.
«У гэтым выпадку дамова лічыцца заключанай, калі пакупнік аплаціў тавар і атрымаў адпаведны дакумент - квітанцыю або чэк. …Адпаведна, да аплаты права ўласнасці вам не належыць», - патлумачыла адвакатка.
Атрымліваецца, адкрываць напоі і спрабаваць прадукты да таго, як купіш іх на касе, - супрацьзаконна.
Што пагражае за такое парушэнне
Калі ўсё ж такі пакупнік не ўтрымаўся, яго могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай ці нават крымінальнай адказнасці.
"Адміністрацыйная адказнасць надыходзіць, калі кошт прадукту складае не больш за 10 базавых велічынь", – распавяла адвакатка.
А калі кошт вышэйшы, то гаворка, магчыма, пойдзе ўжо пра «крыміналку».
Адно з пакаранняў - штраф, яго памер залежыць ад кошту тавару.