Беларусы Кравец і Трушкіна выйшлі ў фінал АГ у веславанні на байдарцы і каноэ
1- 10.08.2024, 14:19
- 1,788
Вызначальныя заезды адбудуцца сёння ў 14.20 і 14.50 паводле менскага часу.
Беларуска Юлія Трушкіна – у фінале Алімпіяды ў заездзе каноэ на 200 метраў, паведамляе Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі.
У паўфінале свайго заезду яна фінішавала другой, прайшоўшы дыстанцыю за 45:32. Вызначальны заезд на вяслярным канале адбудзецца сёння ў 14.50 паводле менскага часу.
Уладзіслаў Кравец выйшаў у фінал у веславанні на байдарцы на 1000 метраў. На канале ён паказаў чацвёрты час у сваім заездзе – 3:29.64. Фінальны заезд на 1000 метраў у мужчынаў адбудзецца ў 14:20.
Алімпійскія гульні праходзяць у Парыжы з 26 ліпеня да 11 жніўня. Ад Беларусі на Алімпіяду паехалі 17 спартоўцаў. Яны выступаюць у нейтральным статусе.