20 студзеня 2025, панядзелак, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Захадзе вынеслі вердыкт Пуціну

7
На Захадзе вынеслі вердыкт Пуціну

Над Крамлём навісла цень мяцяжу Прыгожына і паходу на Маскву.

Кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін у дні аперацыі Сілаў абароны Украіны ў Курскай вобласці напэўна ўспамінае пра падзеі мінулага лета, калі баевікі ПВК Вагнер з Яўгенам Прыгожыным ішлі на Маскву. Тады хаўруснікі Пуціна моўчкі чакалі, чым усё скончыцца. Далейшыя праблемы з бяспекай толькі ўзмоцняць раскол элітаў у краіне-агрэсарцы Расеі.

У матэрыяле Business Insider гаворыцца, што развязаная супраць Украіны вайна ўсё больш распаўсюджваецца на расейскую тэрыторыю. Нечаканая атака ў Курскай вобласці і зусім прынізіла войскі РФ.

«І каментары, і крытычныя пасты расейскіх вайсковых карэспандэнтаў, і відэазапісы жыхароў Курскай вобласці з маленнямі да Пуціна дапамагчы бяздзейным мясцовым уладам з'яўляюцца моцным, зневажальным ударам па рэпутацыі расейскага дыктатара – як чалавека, які гарантуе расейцам бяспеку і абарону. Цяпер калоны цывільных аўтамабіляў, якія пакідаюць заходнюю частку вобласці, даказваюць, што Пуцін не здольны разабрацца ў сітуацыі. І гэта – істотны ўдар па ягонай уладзе», – адзначылі журналісты.

Удар па іміджы Пуціна ўнутры Расеі

У артыкуле таксама гаворыцца, што чым даўжэй украінскае войска будзе трымацца на расейскай тэрыторыі, чым больш пашырыць свой плацдарм, тым мацней гэта нашкодзіць публічнаму іміджу Пуціну ўнутры Расеі.

«Пуцін павінен дэманстраваць, што межы Расеі надзейна абароненыя, а мясцовае насельніцтва наступстваў вайны ва Украіне надта не адчуе, – кажа Business Insider аналітык брытанскага Каралеўскага інстытута аб'яднаных службаў (RUSI) Калум Фразер. – Яны пачнуць задумвацца, ці сапраўды Пуцін адпавядае сваёй пасадзе», – мяркуюць аўтары матэрыялу.

Цень мяцяжу Прыгожына

На думку журналістаў, Пуцін у гэтыя дні напэўна ўзгадвае мяцеж Прыгожына і ПВК Вагнер. Тады паплечнікі кіраўніка Крамля моўчкі чакалі, хто ж атрымае перамогу. Сітуацыя паказала, што надзейных хаўруснікаў у Пуціна няма, а далейшыя праблемы Расеі з бяспекай толькі ўзмоцняць раскол «элітаў».

Зрэшты, каб патрэбны эфект быў замацаваны, украінцы павінны ўтрымаць ініцыятыву ў Курскай вобласці.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках