10 кастрычнiка 2024, Чацвер, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваенны эксперт: На аэрадроме ў Ліпецку знаходзіліся звышсучасныя расейскія знішчальнікі

4
Ваенны эксперт: На аэрадроме ў Ліпецку знаходзіліся звышсучасныя расейскія знішчальнікі

Атрымалася даволі відовішчнае фаер-шоу.

На аэрадроме ў Ліпецку, які раней быў падбіты дронамі, расейскія пілоты асвойвалі знішчальнікі СУ-57. Пра гэта расказаў ваенны эксперт Алег Каткоў.

Паводле ягонага пераканання, атака на аэрадром у Ліпецку з'яўляецца прадаўжэннем дасягненняў, поспехаў і магчымасцяў, якія ўжо дэманструюць Сілы абароны Украіны.

«Варта адзначыць, што гэта не толькі аэрадром. Гэта Ліпецкі навучальны цэнтр, які выкарыстоўваўся ворагам з пачатку поўнамаштабнага ўварвання як ваенная авіябаза. На гэтай авіябазе знаходзіліся не толькі знішчальнікі Су і МіГ. На аэрадроме базаваліся так званыя знішчальнікі пятага пакалення, як іх называюць у РФ, – Су-57. Яны былі зафіксаваныя на здымках Google Maps яшчэ ў 2023 годзе», – сказаў аналітык у эфіры тэлеканала «Эспрэса».

Ён сцвярджае, што Су-57 у Ліпецку знаходзіліся стала, менавіта там імі авалодвалі расейскія пілоты.

«Ці былі яны пашкоджаныя, пакуль невядома. Але ёсць факт знішчэння склада боепрыпасаў. Мясцовыя ўлады эвакуявалі невялікія населеныя пункты. Гэта значыць, там атрымалася даволі відовішчнае фаер-шоу», – дадаў Каткоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках