6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі грыбніку давялося ратавацца ад мядзведзя ў лесе

15
У Беларусі грыбніку давялося ратавацца ад мядзведзя ў лесе

Мужчына блізу 3,5 гадзінаў прасядзеў на дрэве.

У TikTok стала папулярным відэа грыбніка, у якім ён залез на дрэва, каб выратавацца ад нападу мядзведзя. Гэта адбылося недалёка ад Смаргоні. Беларус пазней запісаў яшчэ адно відэа, у якім расказаў, чым скончылася ўся гэтая гісторыя, і як яму ўдалося выратавацца.

Першае відэа, у якім грыбнік ратаваўся ад мядзведзя каля вёскі Старая Рудня, узрушыла інтэрнэт-карыстальнікаў і стала вірусным. Мужчына забраўся на дрэва, каб жывёла яго не дастала. Аднак як тады скончылася гісторыя, было невядома, бо батарэя на тэлефоне грыбніка пачала садзіцца.

Карыстальнікі сеткі падзяліліся ў меркаваннях: нехта меркаваў, што відэа – гэта пастаноўка, бо не было відаць мядзведзя, а нехта сур'ёзна занепакоіўся станам героя роліка, бо ён не адказваў на каментары і больш пасля гэтага не публікаваў ніякіх ролікаў. Праз некаторы час ён усё ж такі з'явіўся ў TikTok і расказаў, чым скончылася тая лясная гісторыя.

@francuzbelarus Ответ пользователю @dash_751 ♬ оригинальный звук - francuz

«Выжыў я, усё нармальна. Прыехалі і выратавалі мяне. Паспеў дзядзьку скінуць геалакацыю, заставалася чатыры адсоткі зарадкі батарэі», – расказаў мужчына.

Паводле словаў грыбніка, яму давялося праседзець на дрэве ў чаканні выратавання прыкладна 3,5 гадзіны. Пасля чаго па яго прыехалі бацька, дзядзька і два сябры з віламі.

Дадому ён вяртаўся басанож, таму што свой абутак кідаў у мядзведзя, спрабуючы яго адагнаць. Мядзведзя мужчына ўсё ж такі, зняў і паказаў у сваім новым роліку.

Цяпер герой відэа шмат часу праводзіць на сваім лецішчы, якое з 3 бакоў акружанае лесам, і шолахі ў лесе ў яго выклікаюць невялікі страх. Таксама ён ужо не ходзіць у лес адзін, а толькі са сваім бацькам.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках