ДАІ абвясціла рэйды па ўсёй Менскай вобласці
3- 9.07.2024, 16:48
- 17,356
Патрулі накіруюць да заправак і не толькі.
У ДАІ абвясцілі, што з 9 да 11 ліпеня, у будні, на ўсіх дарогах Менскай вобласці правядуць прафілактычную акцыю. Экіпажы Дзяржаўтаінспекцыі пашлюць да АЗС і не толькі, піша telegraf.news.
Там удакладнілі, што найперш будуць шукаць п'яных за стырном, хаця акцыю назвалі «Цвярозы кіроўца».
«Патруляванне нарадаў міліцыі набліжанае да месцаў аб'ектаў гандлю спіртнымі напоямі, забаўляльных устаноў, АЗС і іншых, якія асабліва працуюць у кругласутачным рэжыме. Рэйдавыя мерапрыемствы пройдуць па ўсёй тэрыторыі вобласці, у рамках якіх будзе ажыццяўляцца кантроль за фізічным станам кіроўцаў транспартных сродкаў», - паабяцалі ў ДАІ.