6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: Расею злавілі на хлусні аб удары па дзіцячай лякарні ў Кіеве

19
ISW: Расею злавілі на хлусні аб удары па дзіцячай лякарні ў Кіеве

Усе заявы РФ супярэчаць існым довадам.

Расейскія афіцыйныя асобы і прапагандысты спрабуюць зняць з сябе адказнасць за абстрэл дзіцячай лякарні «Ахматдзет».

Пра гэта паведамляе Інстытут вывучэння вайны (ISW).

Вайсковыя аналітыкі адзначылі, што расейскія суб'екты інфармацыйнай прасторы робяць ілжывыя заявы аб ракетах, якімі быў нанесены ўдар, і стане лякарні - усё гэта супярэчыць існым довадам.

Украінскі цэнтр супрацьдзеяння дэзінфармацыі таксама папярэдзіў, што расейскія прапагандысцкія крыніцы ўзмацняюць розныя інфармацыйныя аперацыі, накіраваныя на тое, каб адвесці адказнасць за ўдар ад Расеі.

Напрыклад, расейская прапаганда зрабіла ілжывыя заявы аб тым, што Украіна выкарыстоўвае частку або ўсю лякарню для лячэння параненых украінскіх жаўнераў, што Украіна захоўвае ракеты ў лякарні, і што ў лякарню патрапілі ўкраінскія ракеты супрацьпаветранай абароны, а не расейская ракета.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках