6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ разграмілі танкавую бранягрупу расейцаў пад Мар'інкай

1
УСУ разграмілі танкавую бранягрупу расейцаў пад Мар'інкай

Расейцы патрапілі пад шквальны агонь украінскай артылерыі.

У акупаванай Марʼінцы ўкраінскія дэсантнікі знішчылі некалькі «танкаў-хлявоў» акупантаў. У 46-й асобнай аэрамабільнай брыгадзе распавялі, што па расейцах трапна адпрацавала артылерыя.

«Знішчаць браніраваную тэхніку ворага могуць не толькі даўно звыклыя FPV-дроны. Вельмі ўдала і дакладна на днях адпрацавалі і нашыя кананіры», – адзначылі дэсантнікі.

На апублікаваным відэа некалькі расейскіх танкаў, якія цалкам закрытыя кратамі і маскіровачнымі сеткамі, спрабуюць прасунуцца па дарозе, піша dialog.ua. Таксама на бронетэхніку ўсталявалі мінны трал «КМТ-7», каб праходзіць праз мінныя загароды. Адзін танк знішчаюць на абочыне ля дарогі. Яго спынілі паміж населеным пунктам Марʼінка і Георгіеўкай.

Другі «танк-хлеў» не паспеў нават пакінуць раён Марʼінкі і быў знішчаны на дарозе.

Украінскі агонь карэктаваўся з дапамогай разведвальных беспілотнікаў, якія сочаць за перамяшчэннем бранятэхнікі расейцаў.

На гэтым кірунку ў Данецкай вобласці расейцы спрабуюць рушыць наперад з дапамогай «танкаў-хлявоў» у населены пункт Георгіеўка і прарваць украінскую абарону.

Ва ўкраінскім Генштабе распавялі, што за дзень адбыліся чатыры баі паблізу Краснагораўкі, Георгіеўкі, Канстанцінаўкі і Параскавееўкі на Курахаўскім кірунку.

Георгіеўка знаходзіцца на захад ад Марʼінкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках