6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз прыпыніў працэс інтэграцыі Грузіі

10
Еўразвяз прыпыніў працэс інтэграцыі Грузіі

Праз закон аб «замежных агентах».

Еўразвяз прыпыніў працэс інтэграцыі Грузіі. Пра гэта заявіў амбасадар ЕЗ у Грузіі Павел Герчынскі, выступаючы на міжнароднай канферэнцыі аб пашырэнні Еўразвязу ў Тбілісі, паведамляе «Радыё Свабода».

З ягоных слоў, намеры цяперашняга ўрада Грузіі не зразумелыя лідарам Еўразвязу. Герчынскі назваў закон «Аб празрыстасці замежнага ўплыву» крокам назад на фоне іншых дасягненняў краіны на шляху ў Еўразвяз.

«Таксама антызаходняя, антыеўрапейская рыторыка цалкам несумяшчальная з дэклараванай мэтай уступлення ў Еўразвяз», – дадаў Герчынскі, назваўшы прыпыненне еўраінтэграцыі Грузіі «сумнай і страшэннай».

Са слоў амбасадара, Еўразвяз ужо замарозіў 30 мільёнаў еўраў, выдзеленых на падтрымку абароны Грузіі – і «гэта толькі першы крок». Герчынскі выказаў спадзяванне, што праца па ўступленні Грузіі ў ЕЗ адновіцца пасля выбараў у парламент краіны, якія пройдуць у кастрычніку 2024 года.

Грузія атрымала статус кандыдата ў Еўразвяз у снежні 2023 года.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках