6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Беларусі зноў палохае ядравай зброяй

22
Мінабароны Беларусі зноў палохае ядравай зброяй
иллюстративное фото

І кажа пра «войскі NATO на мяжы».

У Беларусі пачалі палохаць Захад і Украіну ядравай зброяй. Там заяўляюць, што ў рэгіёне расце «напружанасць» праз «групоўку NATO на мяжы».

Пра гэта паведамілі ў Мінабароны Беларусі.

Там заяўляюць, што колькасць NATO на мяжы з Беларуссю імкліва расце. І гэта «прыводзіць да напружанасці ў рэгіёне».

«Наша краіна прымае ўсе магчымыя захады для перадухілення эскалацыі. Аднак калі нехта перасячэ нашы межы, рэакцыя будзе жорсткай. Асноўным фактарам перадухілення вайны на нашай зямлі з'яўляюцца Узброеныя Сілы. Улада ўвесь час умацоўвае іх патэнцыял у некалькіх кірунках: забеспячэнне сучасным узбраеннем і тэхнікай, фармаванне тэрытарыяльных войскаў і атрадаў апалчэння. Асноўным фактарам стрымлівання зʼяўляецца ядравая зброя», – сказалі ў Мінабароны.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках