6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія» гадзіну трымала пасажыраў у пякельным самалёце

8
«Белавія» гадзіну трымала пасажыраў у пякельным самалёце

У самалёце быў зламаны кандыцыянер.

На рэйсе 7 ліпеня Анталія – Гомель людзі гадзіну сядзелі ў самалёце са зламаным кандыцыянерам і з тэмпературай у салоне +40. Паведамленне пра гэта апублікаваў паблік «Падслухана Беларусь».

Як расказалі падпісчыкі пабліка, 7 ліпеня самалёт павінен быў вылецець у 10:50. Але ў самалёт пасажыры патрапілі толькі ў 15:10.

«На вуліцы спякота, заходзім у самалёт, а там такая ж спякота. У гэты дзень затрымлівалі рэйсы на Беларусь і Расею, я ведаю дакладна. Была чарга на ўзлёт з самалётаў. І вось у такой чарзе на ўзлёт мы прастаялі гадзіну», – распавядае пасажырка.

Самалёт узляцеў толькі ў 16:10, але пеклам было тое, што ў самалёце не працавалі кандыцыянеры.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках