6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белы дом адказаў, ці лечыцца Байдэн ад хваробы Паркінсана

4
Белы дом адказаў, ці лечыцца Байдэн ад хваробы Паркінсана

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША адрэагавала на паведамленні СМІ.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн не лечыцца ад хваробы Паркінсана і не наведваў неўролага, акрамя штогадовых медаглядаў.

Пра гэта заявілі ў Белым доме пасля таго як газета New York Times паведаміла, што, паводле журнала рэгістрацыі наведвальнікаў, лекар, які спецыялізуецца на гэтым захворванні, наведваў Белы дом сама меней восем разоў са жніўня да сакавіка, піша Reuters.

Лекар Белага дома Доктар Кевін О’Конар апублікаваў ліст, у якім гаворыцца, што Байдэн не звяртаўся да неўрапатолага па-за рамкамі свайго звычайнага штогадовага медагляду.

Аналіз журналаў наведванняў Белага дома, праведзены Reuters, паказаў, што доктар Кевін Кэнард, неўролаг і спецыяліст па рухальных разладах з Нацыянальнага вайскова-медычнага цэнтра Уолтара Рыда, наведаў Белы дом восем разоў са жніўня да сакавіка.

Кэнард з'яўляецца сааўтарам даследаванняў у лячэнні ранняй стадыі хваробы Паркінсона ў Медычным цэнтры Універсітэта Вандэрбільта.

Са слоў О’Конара, візіты Кэнарда ў Белы дом былі часткай яго неўралагічных клінік, накіраваных на падтрымку «тысяч» вайскоўцаў, прызначаных для забеспячэння працы Белага дома, а не для лячэння прэзідэнта.

Аб візітах Каннарда ў Белы дом упершыню паведаміла газета The New York Post 6 ліпеня.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках