6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь не прапусцілі торбачкі Hermes і іншыя люксавыя рэчы на 260 тысячаў рублёў

9
У Беларусь не прапусцілі торбачкі Hermes і іншыя люксавыя рэчы на 260 тысячаў рублёў

Іх выправілі назад у Літву.

У Беларусь не прапусцілі дарагія рэчы вядомых брэндаў коштам больш за 260 тысячаў рублёў. Кіроўца, які іх вёз без дэкларацыі, быў адпраўлены разам з грузам назад у Літву, паведамілі ў Мытным камітэце.

Парушальніка выкрылі мытнікі ў пункце пропуску «Каменны Лог» на мяжы з Літвой. Грамадзянін Малдовы ехаў у Беларусь на легкавіку Mercedes, пра часовы ўвоз якога і заявіў у пасажырскай дэкларацыі. Пры апытанні дапоўніў, што больш дэклараваць яму няма чаго.

А ўсё таму, што за дарагія рэчы гандлёвых марак Hermes, Simon Rocha Short Double, Ralph Lauren, якія знаходзяцца ў аўто, яму давялося б заплаціць мыту памерам больш за 92 тысячы рублёў.

Мужчыну паводле адміністрацыйнага артыкула аштрафавалі на 10% ад кошту рэчаў, што склала 26 тыс. рублёў. А потым усё роўна вярнулі разам з таварам на сумежны бок, бо падарожнік не заплаціў мыту.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках