6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонкі мабілізаваных сабраліся ля будынка Мінабароны РФ у Маскве

52
Жонкі мабілізаваных сабраліся ля будынка Мінабароны РФ у Маскве

Яны патрабуюць сустрэчы з міністрам Белавусавым.

Некалькі дзясяткаў жонак і іншых сваячак мабілізаваных расейцаў у панядзелак сабраліся перад будынкам Міністэрства абароны Расеі ў Маскве. Яны патрабуюць сустрэчы з міністрам абароны Расеі Андрэем Белавусавым і заяўляюць, што не сыдуць, пакуль іх патрабаванне не будзе выкананае, нават калі давядзецца начаваць на плошчы. Паводле паведамлення відавочцаў, паліцыя затрымлівала тых, хто прыйшоў іх падтрымаць, і журналістаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Актывісткі заявілі, што выйшлі на плошчу менавіта 8 ліпеня, калі ў Расеі святкуецца Дзень сям'і. Яны патрабуюць вярнуць дадому сваіх мабілізаваных мужоў, сыноў і братоў. На іхнюю думку, Мінабароны РФ павінна забяспечыць ратацыю на фронце, замяніўшы мабілізаваных свежымі кадрамі. Супраць баявых дзеянняў ва Украіне як такіх актывісткі не пратэстуюць.

У сярэдзіне дня некалькіх актывістак запрасілі ў прыёмную Мінабароны, дзе яны сустрэліся з чыноўнікамі, у тым ліку з генерал-палкоўнікам Барысенкам, якога ўжо ведаюць з папярэдніх акцыяў. Паводле словаў актывістак, чыноўнікі прапанавалі сваячкам мабілізаваных «нейкія льготы», але не адказалі на пытанне пра вяртанне мабілізаваных дадому. Актывісткі не задаволеныя гэтым і маюць намер прадаўжаць пратэст.

На плошчы перад будынкам з'явіліся ўдзельнікі так званых «атрадаў Пуціна» – пракрамлёўскай актывісцкай групы. Яны прапанавалі пратэстоўкам ваду і марозіва.

Прыкладна ў сярэдзіне дня супрацоўнікі паліцыі пачалі разгон прысутных – не саміх актывістак, а тых, хто прыйшоў іх падтрымаць або пацікавіцца тым, што адбываецца, а таксама журналістаў. Акрамя таго, паліцыя затрымлівае людзей. Сярод іншых быў затрыманы карэспандэнт выдання Sota Vision. У АУС «Хамоўнікі» яму пагражалі адміністрацыйным артыкулам аб непадпарадкаванні паліцыі, але ў выніку адпусцілі без пратакола. Паводле сцвярджэння відавочцаў, удзельнікі «атрадаў Пуціна» спрыялі затрыманням, блакуючы перамяшчэнне людзей.

Увечары 8 ліпеня актывісткі па-ранейшаму застаюцца на плошчы перад Мінабароны РФ, у іх з сабой спальнікі і турысцкія кілімкі, яны рыхтуюцца застацца на плошчы на ноч. «Мы стаміліся цярпець. Нас не пачулі падчас першага мітынгу, будзем сёння, у Дзень сям'і, дабівацца выніку. Усе ахвотныя могуць да нас далучыцца. Гатовыя і заначаваць», – кажуць удзельніцы пратэсту.

Жонкі мабілізаваных ужо амаль год ладзяць пікеты і пратэстуюць супраць бестэрміновай службы сваіх мужоў. Яны патрабуюць вярнуць іх дадому, зладзіўшы ратацыю ў войсках.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках