6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамяльчанка схадзіла ў лес і зняла атаку сотняў камароў

15
Гамяльчанка схадзіла ў лес і зняла атаку сотняў камароў

Відэа.

Жыхарка Гомеля зняла ролік, дзе відаць, як шмат цяпер камароў у навакольных лясах. Кузуркі «ствараюць непаўторную атмасферу» і даймаюць грыбнікоў, пішуць «Моцныя Навіны».

Паўднёвая частка Беларусі нядаўна перажыла чарговае нашэсце мошак, але цяпер Гомельшчыну атакуюць камары – кажуць, такога не было даўно.

«Я б не хадзіла ў лес, але мне трэба выгульваць сабаку, і кожная хвіліна шпацыру ператвараецца ў пекла. Я не памятаю такога жаху раней!» – наракае аўтарка відэа Алена.

Паводле ейных словаў, атака насякомых пачынаецца ўжо з падыходу да лесу: спачатку адзін камарык, потым другі, і праз імгненне чалавек ужо як быццам у камарынай зграі. Пры гэтым рэпеленты не надта дапамагаюць: камары нібыта звар'яцелі, скардзіцца дзяўчына.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках