6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія віны ў РФ прапанавалі маркіраваць знакам «не з'яўляецца віном»

36
Беларускія віны ў РФ прапанавалі маркіраваць знакам «не з'яўляецца віном»

Раней спецпрадстаўнік Пуціна назваў беларускае віно «шмурдзяком».

Выканальны дырэктар Асацыяцыі вінаградараў і вінаробаў Расеі (АВВР) Аляксей Плотнікаў заклікаў адзначаць віно, імпартаванае з краінаў, якія не ўваходзяць у Еўразійскі эканамічны звяз (ЕАЭЗ), праз Беларусь, знакам «не з'яўляецца віном». Пра гэта Аляксей Плотнікаў паведаміў РБК..

Выканальны дырэктар АВВР расказаў, што асацыяцыя звярнулася з запытам пра паходжанне віна і вінаматэрыялу на МЗВВ і вызначыць сваю пазіцыю ў залежнасці ад атрыманай інфармацыі. «Калі гэтае віно вырабленае на тэрыторыі Мытнага звязу (скажам, у Расеі ці Арменіі), а ў Беларусі толькі бутылюецца, мы вітаем пашырэнне эканамічнага ўзаемадзеяння нашых краінаў, – дадаў ён. – Калі ж на МЗВВ разліваюць віно, імпартаванае з краінаў, якія не ўваходзяць у ЕАЭЗ, то такія пастаўкі падрываюць як мінімум дзяржаўную палітыку Расеі ў галіне вінаградарства і вінаробства і такая прадукцыя строга павінна маркіравацца на нашых паліцах знакам “не з'яўляецца віном”».

Эксперт указаў, што на дзяржаўным узроўні не можа нават проста існаваць стратэгіі ў імпарце вінаў, бо гэта не стратэгічны тавар. «Што дзяржава можа і павінна рабіць – распрацоўваць, укараняць і ўдасканальваць стратэгію развіцця ўласнай, унутрырасейскай вытворчасці, у тым ліку віна», – падкрэсліў Аляксей Плотнікаў.

Раней «Коммерсантъ» паведаміў, што расейскія імпарцёры пачалі пастаўляць у краіну напоі, якія вырабляліся на Менскім заводзе вінаградных вінаў. Пры гэтым назвы прадукцыі, якая завозіцца ў Расею, падобныя да найменняў вінаў, што вырабляюцца на Захадзе. Пасля гэтага кіраўнік віннага дому «Абрау-Дзюрса», старшыня расейскай часткі Расейска-Кітайскага Камітэта дружбы, міру і развіцця Барыс Цітоў заявіў, што ўпэўнены, што пастаўкі ў Расею прадукцыі Менскага завода вінаградных вінаў – гэта аднаўленне каналу збыту на айчынным рынку прадукцыі з імпартнага балку. «Будучы ўвоз у Расею прадукцыі Менскага завода вінаградных вінаў – не што іншае, як аднаўленне каналу збыту на айчынным рынку прадукцыі з імпартнага балку. Таго самага вінаматэрыялу, які ва ўжытку атрымаў мянушку “шмурдзяк”, – адзначыў ён.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках