6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча пачне збіваць ракеты і дроны над Украінай?

4
Польшча пачне збіваць ракеты і дроны над Украінай?

Такі пункт прадугледжаны ў пагадненні ў бяспецы.

Кіеў і Варшава дамовіліся распрацаваць механізм, пры якім Польшча будзе збіваць расейскія ракеты і беспілотнікі ў паветранай прасторы Украіны. Такі пункт прадугледжаны ў пагадненні ў бяспецы. Дакумент тэрмінам на дзесяць гадоў падпісалі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск 8 ліпеня.

Удакладняецца, што дамоўленасць пра ўдзел Польшчы ў адбіцці расейскіх атак тычыцца толькі тых сродкаў паразы, якія былі выпушчаныя ў кірунку гэтай краіны. Механізм будзе распрацаваны супольна з вайскоўцамі ў найкарацейшыя тэрміны, паведаміў Зяленскі.

Польшча неаднаразова паднімала ў паветра знішчальнікі на фоне масаваных абстрэлаў Украіны з боку Расеі. Апошні раз гэта было 8 ліпеня, калі войска РФ нанесла групавы ракетны ўдар па Кіеве, Крывым Рогу, Дняпры і шэрагу гарадоў Данецкай вобласці.

Да гэтага МЗС Польшчы дапускаў, што краіна пачне збіваць расейскія ракеты, якія ляцяць ва Украіну, паколькі раней яны ўжо некалькі разоў парушалі паветраную прастору рэспублікі.

Таксама Польшча разгледзіць магчымасць перадачы Украіне як мінімум адной эскадрыллі МіГ-29, якая ўключае 14 знішчальнікаў. Туск адзначыў, што не можа забяспечыць іх пастаўку цяпер, паколькі яны ўдзельнічаюць у патруляванні неба ў рамках праграмы NATO Air Policing, аднак гатовы зрабіць гэта, як толькі хаўруснікі дадуць наўзамен больш сучасныя самалёты.

У пагадненні таксама гаворыцца пра стварэнне «Украінскага легіёну» на тэрыторыі Польшчы. Падраздзяленне зоймецца падрыхтоўкай асабовага складу УСУ. У яго змогуць уступіць украінцы, якія часова пражываюць у Польшчы і іншых краінах.

Апроч гэтага, Кіеў і Варшава дамовіліся развіваць абаронную прамысловасць, у тым ліку ствараць супольныя вытворчасці ўзбраенняў. Таксама дакумент накіраваны на ўмацаванне ўзаемадзеяння ў галіне выведкі, марской і інфармацыйнай бяспекі, абароны крытычнай інфраструктуры і барацьбы з кіберпагрозамі.

Краіны дамовіліся і пра палітычнае супрацоўніцтва ў пытаннях еўраінтэграцыі, рэалізацыі «формулы міру» Зяленскага, санкцый, кампенсацыі стратаў Украіне і змушэнні Расеі да адказнасці. З пачатку расейскага ўварвання Польшча вылучыла Украіне 44 пакеты ваеннай дапамогі больш чым на 4 млрд еўраў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках