У Беларусі зноў паднялі кошты паліва
7- 8.07.2024, 19:01
- 5,620
Што будзе далей.
З 9 ліпеня кошты бензіну і дызельнага паліва павялічваюцца на 1 капейку, паведамляе «Белнафтахім».
З 20 траўня гэта восьмае падаражанне паліва. І кожны раз яно дадавала 1 капейку, за ўвесь час іх набегла 8.
Паводле інфармацыі канцэрна, на гэтым рост павінен спыніцца.
Так, з 9 ліпеня кошты паліва будуць наступнымі:
АІ-92-К5-Еўра – Br2,34
АІ-95-К5-Еўра – Br2,44
АІ-98-К5-Еўра – Br2,66
ДП-К5 – Br2,44.
Як растлумачылі ў «Белнафтахіме», за 2023 год кошт расейскай нафты для беларускіх НПЗ вырас у 1,7 разу.
Старшыня канцэрна Андрэй Рыбакоў тлумачыў, што для забеспячэння бесперабойнай пастаўкі неабходна захаваць фінансавую ўстойлівасць НПЗ. Адной з такіх умоваў з'яўляецца карэктаванне коштаў маторнага паліва на ўнутраным рынку.
Таму Камісіяй у пытаннях дзяржаўнага рэгулявання коштаўтварэння пры Радзе Міністраў Рэспублікі Беларусь прынятая пастанова аб правядзенні паэтапнага павышэння коштаў на 8 капеек.
Змяненне кошту з крокам 1 капейка праходзіла з 20 траўня штотыдзень.