6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 14:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Што ж яны робяць, гады? Ведалі выдатна, што тут дзеці»

17
«Што ж яны робяць, гады? Ведалі выдатна, што тут дзеці»

Супрацоўнікі кіеўскай лякарні эмацыйна расказалі пра першыя хвіліны пасля ўдару.

Расея здзейсніла чарговае ваеннае злачынства, ударыўшы па дзіцячай лякарні «Ахматдзет» у Кіеве. У ёй прымалі цяжкахворых дзяцей з усёй Украіны. Маштабы стратаў, які нанесла Расея, нават цяжка зразумець.

Падчас расейскага нападу некаторым дзецям праводзілі дыяліз, таксама вядома, што прадаўжаліся дзве аперацыі. Вядоўца 24 Канала Алег Белавусаў, які знаходзіцца на месцы падзеяў, пагутарыў з працаўнікамі «Охматдета». Яны больш падрабязна расказалі, што адбывалася падчас удару.

Што адбывалася пасля ўдару па «Ахмадзеце»

Пошукава-выратавальная аперацыя на тэрыторыі лякарні прадаўжаецца. Усё больш неабыякавых кіяўлянаў далучаецца да разбору завалаў і ўсяляк дапамагае на месцы. Расейцы свядома цэліліся ў лякарню, ведаючы, што там знаходзіцца велізарная колькасць хворых дзяцей, іх бацькоў і персаналу.

– Я толькі выйшла на вуліцу і чую, як свішча (маецца на ўвазе свіст ракеты – 24 Канал), хтосьці крычаў, што збіваюць ракеты. Неба чорнае, усё бухала. А потым прыляцела ў наш 10 паверх. Я думала, што паўустановы знясе, што зараз усё абрынецца. Пайшоў страшны дым, усе людзі бегалі, крычалі. Гэта вельмі страшна... Што ж яны робяць, гады? Ведалі добра, што тут дзеці. Да мяне падбегла маці і кажа, што ў яе дзіця ў рэанімацыі. Пытаецца: «Што мне рабіць, куды бегчы?» – падзялілася эмоцыямі Вера Уладзіміраўна, прыбіральніца лякарні.

На шчасце, дзяцей паспелі эвакуяваць, таму спадарыня Вера спрабавала супакоіць маці. Іншая жанчына з дзіцем на руках расказала, што яна выйшла з будынка, каб прайсціся з малымі па тэрыторыі. Яна і 3-гадовае дзіця цудам засталіся жывыя.

– Гэта вялізнае гора. У тым корпусе, які пацярпеў найбольш, знаходзіліся дзеці ў вельмі цяжкіх станах. Там аддзяленне таксікалогіі, дзеці знаходзіліся на дыялізе. Якраз у той момант пачалася паветраная трывога, але наколькі я разумею, працэс дыялізу перапыніць немагчыма, – растлумачыў Алег Янчук, дзіцячы лекар-хірург.

Пры гэтым расейцы заяўляюць, што нібыта ўдар па «Охматдзеце» – гэта вынік працы ўкраінскай СПА, якая збіла ракету. Хоць відэа ўдару, якія публікавалі ў сеціве, аспрэчваюць адкрытую хлусню акупантаў. Расейская ракета ляцела проста ў лякарню.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках