6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Церцель заклікаў біць па дзіцячых лякарнях у Кіеве

28
Як Церцель заклікаў біць па дзіцячых лякарнях у Кіеве
ІВАН ЦЕРЦЕЛЬ

Кіраўнік беларускага КДБ прапаноўваў ударыць па ўкраінскіх медустановах яшчэ ў красавіку.

Удзень, 8 ліпеня, краіна-агрэсарка Расея ўчыніла масаваную ракетную атаку па Украіне. Асноўныя ўдары прыпалі па Кіеве і Крывому Рогу.

Адзін з удараў быў нанесены па будынку кіеўскай дзіцячай лякарні «Ахматдзет».

Характэрна, што 26 красавіка кіраўнік беларускага КДБ Іван Церцель заявіў, што ў «кіеўскіх дзіцячых шпіталях знаходзяцца баевікі».

«Усе гэтыя асобы і іхнія планы нам вядомыя. У барацьбе з тэрарызмам дзейнічаем паводле законаў ваеннага часу. Сярод тэрарыстаў ёсць забітыя і параненыя, іх напаткае кара, нягледзячы на тое, што сваім логавам яны абралі кіеўскія лякарні, дзе схаваліся за спінамі хворых дзяцей», - заяўляў старшыня КДБ Беларусі.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках