6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 5:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расеі прадказалі «ціхі крызіс» у эканоміцы

2
Расеі прадказалі «ціхі крызіс» у эканоміцы

Праблемы ў эканоміцы прадказвае лаяльны да Крамля аналітычны цэнтр.

Расея можа сутыкнуцца з «ціхім крызісам» у эканоміцы ў другой палове 2024 года, бо асноўныя рухаючыя сілы эканамічнага росту - спажыванне грамадзян і капітальныя інвестыцыі - апынуцца пад пагрозай праз магчымае падвышэнне Цэнтрабанкам ключавой стаўкі.

Да такой высновы прыйшлі аналітыкі блізкага да ўладаў Цэнтра макраэканамічнага аналізу і кароткатэрміновага прагназавання (ЦМАКП), піша «Коммерсант».

Зрэшты, эксперты зазначаюць, што нягледзячы на намінальнае паскарэнне росту крэдытнага партфеля банкаў, яго рэальная дынаміка запавольваецца праз рост інфляцыі. «Гэта ўжо з'яўляецца прыкметай будучага астуджэння», – пішуць аналітыкі.

На іх думку, пасля магчымага падвышэння працэнтных ставак услед за ростам інфляцыі «пазычальнікі, якія маюць высокую пазыковую нагрузку, могуць сутыкнуцца з немагчымасцю за кошт прыцягнення новых запазычанняў кампенсаваць выплаты па раней назапашанай пазыцы».

Такі сцэнар у ЦМАКП назвалі «ціхім крызісам», які праявіцца ў сярэнім росце пратэрмінаванай запазычанасці па невялікіх крэдытах і ў шэрагу вымушаных рэструктурызацый па значных пазыках. Больш за тое, канцэнтрацыя крэдытнага партфеля і зніжаны ўзровень дастатковасці капіталу ў некалькіх сістэмаўтваральных банкаў можа запатрабаваць іх дакапіталізацыі.

Да гэтага ў ІНП РАН таксама адзначалі, што фактарам рызыкі для эканамічнага росту ў Расеі - акрамя санкцый, падвышэння падатковай нагрузкі і скарачэння здабычы нафты - з'яўляецца далейшае ўзмацненне жорсткасці грашова-крэдытных умоў з боку ЦБ. У выніку, калі ЦБ падніме ключавую стаўку, прагноз па росце эканомікі на 4,3% ВУП у 2024 годзе можа быць перагледжаны ў бок паніжэння, папярэджвалі ў ІНП РАН.

Раней намеснік старшыні Цэнтрабанка Аляксей Заботкін заявіў, што ў рэгулятара ўзмацніліся аргументы на карысць падвышэння ключавой стаўкі да 17-18% на пасяджэнні 26 ліпеня. У сваю чаргу кіраўніца ЦБ Эльвіра Набіуліна прызнавала, што рост коштаў апынуўся вышэйшым за базавы сцэнар рэгулятара і частка інфляцыйных рызык ужо рэалізавалася. Паводле звестак Расстата, у першым паўгоддзі кошты выраслі на 4,51%, тады як ЦБ ставіў задачу дасягнуць паказчыка інфляцыі на ўзроўні 4% за год.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках