6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 9:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі склалі базу тых, хто з'ехаў з краіны

3
У Расеі склалі базу тых, хто з'ехаў з краіны

У ёй нават ёсць графа «прычына адʼезду».

Адзін з папулярных сэрвісаў па пошуку звестак людзей у злітых базах склаў спіс расейцаў, якія пакінулі краіну. У базе сабраныя звесткі аб тых, хто зʼехаў з краіны пасля пачатку вайны, мабілізацыі і мецяжу Яўгена Прыгожына, паведамляе «Агенцтва».

База атрымала назву «Тыя, што пакінулі РФ 2022-2024». У ёй утрымліваюцца імёны, даты нараджэння, кірунак і «прычына» адʼезду з Расеі.

Масіў сфармаваны са спісаў авіякампаній, асоб, якія выехалі з краіны больш як на два месяцы. «Інфармацыя аб фізічных асобах, якія пакінулі межы краіны пешым, марскім, аўтамабільным шляхам у нас таксама ўлічаная», – удакладнілі ў сэрвісе.

Базу сфармавалі самі супрацоўнікі агрэгатара. Назваць крыніцу звестак прадстаўнік сэрвісу адмовіўся. Базу, як мяркуецца, маглі стварыць за апошнія тры месяцы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках