6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар NATO абрынуўся на Кітай

5
Генеральны сакратар NATO абрынуўся на Кітай
ЕНС СТОЛТЭНБЕРГ

Пекін хоча паразы Захаду ва Украіне.

Кітай хоча нанесці паразу Захаду падчас вайсковага канфлікту ва Украіне, заявіў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг.

«Канфлікт ва Украіне паказвае, наколькі цесна звязаныя Расея, Кітай, Паўночная Карэя і Іран. Кітай з'яўляецца галоўным каталізатарам расейскай агрэсіі супраць Украіны. Старшыня Сі [Цзіньпін] і Пуцін, усе яны хочуць, каб NATO, Злучаныя Штаты пацярпелі няўдачу ва Украіне», – сказаў Столтэнберг у інтэрвʼю CBS.

З ягоных слоў, перамога Расеі ў вайне супраць Украіны «дасць смеласці» Сі Цзіньпіну ў Азіі. Каб супрацьстаяць Кітаю, ЗША неабходны Паўночнаатлантычны альянс, падкрэсліў Столтэнберг. Ён растлумачыў, што, хоць ЗША самі па сабе моцныя, а іх эканоміка складае 25% сусветнага ВУП, разам з хаўруснікамі па блоку гэтая доля павялічваецца да 50% «сусветнай эканамічнай і вайсковай моцы».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках