5 кастрычнiка 2024, Субота, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея знішчыла макеты самалёта і Patriot на двух украінскіх аэрадромах

6
Расея знішчыла макеты самалёта і Patriot на двух украінскіх аэрадромах

Пра гэта распавялі Паветраныя сілы Украіны.

Расейскія захопнікі знішчылі макеты ўкраінскіх сістэм супрацьпаветранай абароны і самалёта на двух аэрадромах і, між іншым, выдалі гэта за рэальнае знішчэнне Patriot.

Пра гэта паведаміў камандзір Паветранымі сіламі Украіны Мікалай Алешчук і паказаў відэа з рэсурсу акупантаў, піша liga.net.

- Вядома, і мы, і вораг маем страты тэхнікі і людзей. Але ніводны з бакоў не кажа пра гэта публічна. Зразумела чаму! Як выключэнне, каб растлумачыць грамадству, што не ўсё так адназначна, дэманструю два свежыя варожыя ўдары «Іскандэрамі-М», знятыя з расейскіх разведвальных БПЛА, – напісаў ён.

Алешчук паведаміў: на аэрадроме Даўгінцава ў Крывым Рогу 3 ліпеня і ў раёне «Южнэ» ў Адэскай вобласці 6 ліпеня асабовы склад Паветраных сіл паспяхова правёў мерапрыемствы па пасіўнай абароне.

Камандуючы падзякаваў усім, хто дапамагае з якаснымі макетамі самалётаў і ЗРК.

«У ворага стала менш «Іскандэраў», а макеты яшчэ падвязуць. Захоўвайце спакой і адзінства! Вораг падступны, але мы – мацнейшыя! », – аадсумаваў ён.

На відэа акупанты, між іншым, заяўляюць пра нібыта знішчэнні радыёлакацыйнай станцыі Giraffe і двух пускавых установак Patriot.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках