31 кастрычнiка 2024, Чацвер, 4:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку стала дрэнна на саміце ШАС у Казахстане

34
Лукашэнку стала дрэнна на саміце ШАС у Казахстане

Гэта адбылося праз 1,5–2 гадзіны пасля прыбыцця дыктатара ў Астану.

Аляксандру Лукашэнку стала дрэнна падчас ягонага нядаўняга візіту на саміт ШАС у Казахстане.

Пра гэта паведамляе расейскі тэлеканал «Дождж», спасылаючыся на дасведчаныя крыніцы.

Гэта адбылося 3 ліпеня, праз 1,5–2 гадзіны пасля яго прыбыцця ў Астану.

На наступны дзень, выступаючы на саміце, ён выглядаў бледным і гаварыў няўпэўнена, зазначае канал.

«Паводле нашых звестак, праз паўтары-дзве гадзіны (пасля прылёту ў Астану – рэд.) яго стан стаў рэзка пагаршацца на вачах ва ўдзельнікаў саміту. На наступны дзень, у чацвер, ён выступаў на саміце, сустракаўся з кіраўнікамі дзяржаваў, але відаць, што ён выглядае горш, чым два дні таму і напярэдадні, калі ў вайсковым кіцелі прымаў парад у Менску. Твар бледны, блішчыць, гаворка не вельмі ўпэўненая», – апісаў сітуацыю вядоўца Міхаіл Фішман.

Далей тэлевізійны сюжэт быў прысвечаны іншым выпадкам недамаганняў дыктатара, якія сталі здабыткам грамадскасці. Крыніца «Дажджу» таксама паведаміла, што Лукашэнка «вельмі цяжка хварэе і вельмі цяжка пераносіць сваю хваробу».

Нагадаем, калі ў траўні 2023 года ўзурпатар захварэў, ён знік на пяць дзён. На 9 Траўня ён быў на парадзе ў Маскве, дзе заўважылі бінт на ягонай руцэ. Лукашэнка не змог прайсці некалькіх сотняў метраў ад трыбуны да Аляксандраўскага саду, яго везлі асобна электрамабілем. Пасля гэтага вечарам ён першы раз за час свайго кіравання не змог прачытаць прамову на ўскладанні кветак на плошчы Перамогі.

Толькі 15 траўня Лукашэнку паказалі народу – ён наведваў камандны пункт ВПС і войскаў СПА. На моцна рэтушаваным фота ён выглядаў як васковая фігура.

А 23 лістапада, сустракаючы Пуціна на саміце АДКБ у Менску, Лукашэнка дзіўна дрыжаў. Раней такое дрыгаценне ў аб'ектыў не трапляла.

Такі трэмар можа быць як прыкметай старэння, так і сімптомам хваробаў ці эмацыйнай напругі.

На нарадзе ў меліярацыі і працы беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі, якая праходзіла 19 снежня і дзе зноў дасталася прэм'еру Галоўчанку, голас Аляксандра Лукашэнкі быў моцна ахрыплым.

Трэмар галавы паўтарыўся ў Лукашэнкі 9 студзеня гэтага года на цырымоніі ўручэння прэміі «За духоўнае адраджэнне», якая адбылася ў Палацы Рэспублікі ў Менску. Тады прэс-служба апублікавала відэа з дыктатарам, які калоціцца.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках