Дэмакраты папрасіла Байдэна зняцца з выбараў
22- 5.07.2024, 21:38
- 7,948
![Дэмакраты папрасіла Байдэна зняцца з выбараў](https://i.c97.org/p/articles/ai-153633-aux-head-dzho_bajden_360.jpg)
Ліст падпісалі 168 чалавек.
Група спонсараў Дэмакратычнай партыі ЗША, грамадскіх дзеячаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў накіравала ліст у Белы дом з заклікам да Джо Байдэна зняцца з прэзідэнцкіх выбараў. Пра гэта паведамляе The Washington Post.
«Мы паважліва заклікаем вас адмовіцца ад удзелу ў выбарах на другі тэрмін дзеля нашай дэмакратыі і будучыні нашай краіны», – гаворыцца ў лісце, які падпісалі 168 чалавек.
Ліст, сярод іншых, падпісалі мільярдэр Майкл Новаграц, прафесар Гарвардскай школы права Лоўрэнс Лесіг, прафесар Нью-Ёркскага ўніверсітэта Скот Гэлоўэй, генеральны дырэктар Weyco Group Том Флоршайм і іншыя.
У сваім звароце яны звярнулі ўвагу на пагрозы, звязаныя з магчымым вяртаннем Дональда Трампа ў Белы дом. «Рызыкі для Амерыкі велізарныя: глабальная і ўнутраная нестабільнасць, адмова ад нашых хаўруснікаў, кланавы капіталізм, палітычная адплата і далейшае ўшчамленне правоў жанчынаў і іншых групаў насельніцтва», – гаворыцца ў лісце.