Беларуская тэнісістка Шымановіч перамагла ў парным турніры ІТФ у Манпелье
- 5.07.2024, 21:29
- 1,164
![Беларуская тэнісістка Шымановіч перамагла ў парным турніры ІТФ у Манпелье](https://i.c97.org/ai/601721/aux-head-1720203717-20240101_shimanovicz_360.jpg)
Беларуска ў пары з харваткай перамагла расеек.
Беларуская тэнісістка Ірына Шымановіч перамагла ў фінальным матчы парнага турніру ІТФ у французскім Манпелье.
Беларуска ў пары з Марыянай Дражыч адолела Алену Прыданкіну і Кацярыну Яшыну з Расеі з лікам 1:6, 6:4, 10:8.
Матч доўжыўся 1 гадзіну і 26 хвілінаў. Прызавы фонд турніру склаў 60000 даляраў.
Ірына Шымановіч (Беларусь) / Марыяна Дражыч (Харватыя) – Алена Прыданкіна (Расея) / Кацярына Яшына (Расея) – 1:6, 6:4, 10:8.