8 лiпеня 2024, панядзелак, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску кінатэатр «Перамога» адчынілі пасля рэканструкцыі

9
У Менску кінатэатр «Перамога» адчынілі пасля рэканструкцыі

Фотафакт.

Найстарэйшы кінатэатр сталіцы, які ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі, адчыніў свае дзверы пасля рэканструкцыі. Як выглядае абноўлены кінатэатр, паказалі ў Telegram-канале ДВА «Менскбуд».

Вонкава «Перамога» амаль не змянілася, а ўнутры стала сучасным мультыплексам з пяццю заламі.

У працэсе працы былі ўзмоцненыя падмуркі і сцены, выкананы новы дах і поўнае перапланаванне памяшканняў, адноўлены элементы дэкору. У інтэр'ерах захаваўся дух пяцідзясятых.

Што да тэхнічнага абсталявання, то вядома, што ў кінатэатры ўсталявалі новае праекцыйнае, гукавое абсталяванне.

Нагадаем, рэканструкцыя «Перамогі» пачалася ў лютым 2022 года. Першапачаткова па праекце прадугледжвалася стварэнне трохзальнага кінатэатра. Аднак пасля была прынятая пастанова ператварыць кінатэатр у комплекс з пяццю заламі.

Кінатэатр «Перамога» быў адчынены ў Менску ў 1950 годзе.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках