ВМС Украіны паказалі кадры выпрабавання ваеннага карабля «Гетман Іван Мазепа» ў моры
3- 5.07.2024, 19:29
- 7,360
![ВМС Украіны паказалі кадры выпрабавання ваеннага карабля «Гетман Іван Мазепа» ў моры](https://i.c97.org/ai/601708/aux-head-1720196988-20240705_getman_ivan_mazepa_360.png)
Відэа.
Украінскі шматмэтавы карабель класу карвет «Гетман Іван Мазепа» праходзіць дзяржаўныя выпрабаванні ў моры. Ён павінен стаць флагманам Ваенна-марскіх сілаў Узброеных сілаў Украіны, паведамілі ў прэс-службе.
«Гетман Іван Мазепа» – супрацьлодкавы карвет класу Ada, яго на замову Украіны будавала Турцыя – такія караблі з'яўляюцца часткай праекту MILGEM, распрацаваных перш за ўсё для ВМС Турцыі.
Карветы Ada маюць поўнае водазмяшчэнне больш за 2400 тонаў. Максімальная хуткасць – 29 вузлоў, а далёкасць плавання – 3500 міляў. Поўны экіпаж – 106 чалавек.
Караблі абсталяваныя сучаснай сістэмай баявога кіравання, навігацыяй, гідралакатарам і сістэмай РЭБ, ангарам для гелікаптэра ці беспілотных комплексаў. Прадугледжаная палубная пляцоўка для вылету і пасадкі лётных апаратаў.